"Экскурсия ў парк г.п. Воранава"

Рэкамендуемы ўзрост дзіцяці: ад 3 да 6 год.
Від маршрута: аўтамабільны, пешы.
Працягласць маршрута: 2-3 гадзіны ў залежнасці ад зацікаўленасці дзіцяці.
Што з сабой узяць: павелічальнае шкло, бінокль.
ПАДРЫХТОЎКА ДА ЭКСКУРСІІ:
Перад экскурсіяй пагаварыце з дзіцем аб добрым надвор’і, аб яго настроі. Раскажыце дзіцяці аб тым, куды вы хочаце з ім пайсці. Па дарозе напомніце дзіцяці аб правілах паводзінаў у парку:
- Карыстайцеся спецыяльнымі дарожкамі!
- Не пашкоджвайце кару дрэваў!
- Не рвіце кветкі і дзікарастучыя расліны!
- Не лавіце насякомых!
- Не пакідайце пасля сябе смецце!
На шляху да парка загадайце загадку:
Вясною футра зялёнае апранае,
Восенню яго далоў на зямлю кідае.
Мае лаўкі і дарожкі – каб адпачывалі ножкі. (Парк)
ЗМЕСТ МАРШРУТА:
- Пры ўваходзе ў парк разгледзьце з дзіцем дрэвы і кустына тэрыторыі, параўнайце іх, апішыце. Пагуляйце ў гульню “З якога дрэва лісток”, “Раз, два, тры, да дрэва бяжы!”. Задайце дзіцяці пытанні: ці растуць такія дрэвы на нашым участку каля дома? Як іх можна пазнаць?
- Паспрабуйце разам прыслухацца да навакольнага свету і адгадаць, хто або што надае шматлікія гукі. Паспрабуйце выявіць, дзе сядзіць дзяцел, паслухайце, як трашчаць конікі ў траве, кукуе зязюля, аб чым спяваюць птушкі, ці аднолькава шапацяць лісцем бяроза і дуб. А хто шапаціць у траве?
- Прапануйце дзіцяці разам з вамі разгледзець воблакі. Задайце пытанні: плывуць яны або стаяць? Куды і адкуль яны плывуць? На што воблакі падобныя? Прачытайце або завучыце твор Ф. Цютчава “В небе тают облака” (у скарачэнні).
В небе тают облака, час от часу жар сильней,
И, лучистая на зное, тень ушла к немым дубровам,
В искрах катится река, и с белеющих полей
Словно зеркало стальное веет запахом медовым.
- Раскажыце дзіцяці аб сезонных кліматычных змяненнях. Паназірайце з ім за сезоннымі змяненнямі ў прыродзе. Разгледзьце лісце на дрэвах. Растлумачце дзіцяці, што парк дае чыстае і свежае паветра. Раскажыце яму, што дрэвы ачышчаюць паветра ад пылу і выдзяляюць кісларод. Прапануйце ўдыхнуць глыбей паветра. Чым пахне паветра? Удакладніце, ці ведае ваша дзіця аб сувязях з’яваў жывой і нежывой прыроды. Дрэвы аказваюць дапамогу не толькі людзям, але і птушкам. Якую?
- Вазьміце з сабой на адпачынак павелічальнае шкло, бінокль. Разгледзьце мурашак або лісцікі праз павелічальнае шкло. Бінокль жа дапаможа разгледзець птушку, верхавіну дрэва, гняздо – аб’ектаў знойдзецца дастаткова. Звярніце ўвагу на тое, што прырода багатая фарбамі і іх адценнямі, які шматлікі навакольны свет. Часцей гаварыце: “Паглядзі, як прыгожа!”, або “Паглядзі, як цікава!”.
- Прапануйце дзіцяці пабыць калекцыянерам. Цудоўны аб’ект для калекцыянавання – прыродны матэрыял: шышкі, каменне, насенне раслінаў і, вядома ж, лісце.
ПАСЛЯ ПРАГУЛКІ:
- Пагутарыце з дзіцем аб убачаным, спытайце, што яму найбольш спадабалася, запомнілася.
- Удакладніце і замацуйце ўяўленні аб убачаным, адказы на ўзнікшыя пытанні.
- Прапануйце дзіцяці зрабіць сумесны выраб з сабаранага прыроднага матэрыяла.
- Пагуляйце з ім у гульню “Я пачну, а ты – прадоўжы”















