
Віртуальная экскурсія па музейным пакоі "Сведкі мінуўшчыны"
Школьны музейны пакой: этнаграфічна-краязнаўчы музейны пакой «Сведкі мінуўшчыны»
Адрас: аг. Пераганцы, вул. Цэнтральная, 29 т. 8 01594 99461
Дырэктар установы адукацыі: Павайба Алена Юзэфаўна
Кіраўнік музейнага пакоя: Гражынская Яніна Чаславаўна
ГРАФІК РАБОТЫ
штотыднёва (пятніца)
Дата заснавання музейнага пакоя: 10.09.2010 г. (Загад № 83 ад 10.09.2010г.)
Плошча музейнага пакоя: 48 кв.м.
Характарыстыка памяшкання: памяшканне прамавугольнай формы; сумешчаны з кабінетам беларускай мовы і літаратуры; электрычнае асвятленне; натуральнае асвятленне (тры акны).
Колькасць экспанатаў, зарэгістраваных у інвентарнай кнізе – 177
У музейным пакоі няма матэрыялаў, якія пастаўлены на ўлік у Дзяржаўных музеях.
Музейны пакой падтрымлівае сувязь з ДУ “Лідскі гісторыка - мастацкі музей”
Мова правядзення экскурсій: беларуская, руская, нямецкая
Гісторыя стварэння:
У 1997 годзе ў Пераганцаўскай школе пад кіраўніцтвам настаўніцы гісторыі Гайдзіс Ліліі Фларыянаўны пачаў дзейнічаць этнаграфічна-краязнаўчы куток “Сведкі мінуўшчыны”, які размяшчаўся ў кабінеце гісторыі. Асноўнымі накірункамі дзейнасці кутка сталі: вясковая хата і двор; ткацтва; краязнаўства. Членамі гісторыка-турысцка-краязнаўчага гуртка пад кіраўніцтвам Гайдзіс Л.Ф. было сабрана 100 экспанатаў.
У 2010 годзе этнаграфічна-краязнаўчы куток быў ператвораны ў этнаграфічна-краязнаўчы музейны пакой “Сведкі мінуўшчыны”, які размясціўся ў сумежным кабінеце гісторыі і беларускай мовы і літаратуры. З 2014 года кіраўніком музейнага пакоя стала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Гражынская Яніна Чаславаўна.
Асноўныя накірункі работы музейнага пакоя:
- Пошукава-даследчая работа
- папаўненне фондаў музейнага пакоя
- Экспазіцыйна-выставачная работа
- арганізацыя часавых тэматычных міні-выстаў
- Адукацыйная работа
- правядзенне ўрокаў, факультатыўных заняткаў
- Культурна-прасвятляльная работа
- правядзенне пазакласных мерапрыемстваў
- Экскурсійная работа
Асноўныя экспазіцыі музейнага пакоя
* Этнаграфічная экспазіцыя
- беларуская хата
- прылады працы і побыту нашых продкаў
* Краязнаўства
- гісторыя аграгарадка
- гісторыя СУП "ГМК-Агра"
- гісторыя школы
* Ткацтва
-прылады працы і вырабы ткацтва
Дасягненні музейнага пакоя:
- Дыплом ІІІ ступені раённага этапу конкурсу “Юных экскурсаводаў” “Музей у чамадане” ў 2012-2013 годзе
- Дыплом ІІІ ступені раённага этапу рэспубліканскага конкурсу даследчых работ “Дарога ў будучыню” ў 2014-2015 навучальным годзе
- Дыплом ІІІ ступені раённага этапу рэспубліканскага конкурсу даследчых работ “Дарога ў будучыню” ў 2016-2017 навучальным годзе
- Дыплом ІІІ ступені раённага этапу абласнога конкурсу мультымедыйных прэзентацый “ЛЕГЕНДАрная Беларусь” у 2018-2019 навучальным годзе
- Дыплом III ступені абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Край Гарадзенскі” ў 2018-2019 навучальным годзе
- Дыплом ІI ступені раённага этапу абласнога конкурсу турыстычных маршрутаў “Да суседзяў” у 2018-2019 навучальным годзе
- Дыплом III ступені раённага этапу конкурсу сямейных рэцэптаў "Непрыдуманыя гісторыі беларускай кухні" ў 2019/2020 навучальным годзе
- Дыплом II ступені раённага этапу абласнога конкурсу "Пазнай Беларусь" у 2019/2020 навучальным годзе
- Дыплом III ступені раённага этапу рэспубліканскага конкурсу этнаграфічных музеяў у намінацыі "У аб'ектыве - музейная старонка" ў 2021/2022 навучальным годзе
- Дыплом III ступені абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу этнаграфічных музеяў у намінацыі "У аб'ектыве - музейная старонка" ў 2021/2022 навучальным годзе
- Дыплом III ступені раённага этапу рэспубліканскага конкурсу этнаграфічных музеяў у намінацыі "Рэкламны буклет" у 2022/2023 навучальным годзе
- Дыплом I ступені абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу этнаграфічных музеяў у намінацыі "Рэкламны буклет" у 2022/2023 навучальным годзе
- Дыплом I ступені раённага этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў у намінацыі "Роднымі пуцявінамі" ў 2022/2023 навучальным годзе
- Дыплом III ступені раённага этапу абласнога конкурсу дзіцячага малюнка да беларускіх народных прыказак "Гонар народа - яго мова" ў 2022/2023 навучальным годзе
- Дыплом II ступені раённага этапу рэспубліканскага конкурсу "Лепшы музей установы адукацыі" ў намінацыі "Брэндаваная прадукцыя" ў 2023/2024 навучальным годзе
- Панарама педагагічнага вопыту "Музеі ўстановы адукацыі: эфектыўныя практыкі грамадска-патрыятычнага выхавання". Дыплом II ступені ў намінацыі "Музей у аб'ектыве" ў 2023/2024 навучальным годзе
- Дыплом I ступені абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу "Лепшы музей установы адукацыі" ў намінацыі "Брэндаваная прадукцыя" ў 2023/2024 навучальным годзе
- Дыплом II ступені раённага этапу рэспубліканскага конкурсу " Ажыўшая гісторыя" ў намінацыі "Квэст - экскурсія" ў 2025/2026 навучальным годзе
- Дыплом II ступені раённага этапу рэспубліканскага конкурсу "Па старонках Дзённіка вандроўніка" рэспубліканскай акцыі "Я гэты край Радзімаю жыву" ў 2025/2026 навучальным годзе
- Дыплом II ступені абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу "Па старонках Дзённіка вандроўніка" рэспубліканскай акцыі "Я гэты край Радзімаю жыву" ў 2025/2026 навучальным годзе
- Дыплом Установы адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства" за ўдзел у рэспубліканскім конкурсе "Па старонках Дзённіка вандроўніка" ў 2025/2026 навучальным годзе




